Навіны банка і прэс-рэлізы
27.12.2021

Праца банка з карпаратыўнымі кліентамі ў Нараджэнне Хрыстова і Новы год

Паважаныя кліенты! ААТ «ААБ Беларусбанк» віншуе вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Змяненні ў рэжымах працы  банка пры абслугоўванні  карпаратыўных кліентаў у святочныя дні:

  • 31 снежня 2021г. прыём дакументаў да выканання ажыццяўляецца па:

- валютна-абменных аперацыях -  да 11.00;

- іншых аперацыях -  да 14.30

  • 03 - 06 студзеня 2022г. – у адпаведнасці з графікам дакументазвароту

    (падрабязная інфармацыя размешчана ў раздзелах "Буйному бізнесу", "Малому і  сярэдняму бізнесу"  падраздзел «Іншыя паслугі»)

  • 01 - 02 студзеня 2022 – выхадныя дні
  • 07 - 09 студзеня 2022 – выхадныя дні

У сувязі з  выхаднымі і перадсвяточнымі днямі ў РФ, краінах Еўропы і ЗША ў перыяд з 31.12.2021 па 06.01.2022 інфармацыя па каціроўках валютных пар у сістэме "Электронная гандлёвая пляцоўка" трансліравацца не будзе, работа ў праграме будзе недаступна.

Жадаем вам вясёлых святаў і просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.