Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2021

«Беларусбанк» узнагародзіў найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі па футболе «Вышэйшая ліга-2021»

Урачыстая цырымонія закрыцця футбольнага сезона 2021 года адбылася напярэдадні ў комплексе «Astoria Riverside». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі клубаў усіх беларускіх ліг, члены Выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», спонсары і партнёры, а таксама ветэраны беларускага футбола.

1

«Беларусбанк» на працягу 9 гадоў з’яўляецца Генеральным партнёрам Нацыянальнага чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. «Футбол – гэта заўсёды яркія эмоцыі. У адыходзячым годзе  іх было багата: і радасць перамог, і гарката паражэнняў. Але што б ні адбывалася, які б сцэнарый ні разыгрываўся на полі, нашы спартсмены і іх настаўнікі прымалі ўсё гэта з годнасцю, - адзначыў на ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. – З кожнай гульнёй яны імкнуліся расці над сабой і станавіцца толькі мацнейшымі, таму што адчувалі бязмежную падтрымку сваіх балельшчыкаў і ў той жа час вялікую адказнасць перад імі».

2

Па яго словах, на працягу многіх гадоў каманда «Беларусбанка» выступае за развіццё айчыннага футбола і традыцыйна актыўна садзейнічае гэтаму працэсу. «Мы ганарымся сваім укладам у агульную вялікую справу і спадзяёмся, што ён садзейнічае значнаму ўмацаванню цікавасці да гульні нумар адзін», - дадаў Алег Казарэдаў.

У рамках урачыстага закрыцця беларускага футбольнага сезона «Зорны мяч – 2021» найбуйнейшы банк краіны атрымаў ад кіраўніцтва АБФФ падзяку за ўклад у развіццё нацыянальнага чэмпіянату.

Па выніках футбольнага сезона ігрок лініі атакі ФК «Шахцёр» (Салігорск) Дэмба Дарба стаў уладальнікам тытула найлепшага футбаліста ў рамках чэмпіянату краіны. Адну з самых значных і прэстыжных узнагарод член Праўлення «Беларусбанка» Алег Казарэдаў уручыў дырэктару салігорскага клуба Аляксандру Марчанка ў сувязі з адсутнасцю самога футбаліста на цырымоніі.

 

3

Федэрацыя футбола рэгулярна заахвочвае тых, хто кіруецца прынцыпамі Fair Play. Пераможцам у намінацыі «Прыз за справядлівую гульню» стаў футбольны клуб «Дынама-Мінск». Узнагароду спартыўнаму дырэктару сталічнай каманды ўручыў начальнік аддзела камунікацый і рэкламы банка Аляксей Кулік.

4

Адзначым, што статус Генеральнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі «Беларусбанк» захавае і ў 2022 годзе.

Аддзел камунікацый і рэкламы