Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі «Беларусбанка» на ўзроўні В/В. Прагноз змянення рэйтынгаў захаваны як «Негатыўны».
Рэйтынгавае дзеянне праведзена на падставе стабільнай дэпазітнай базы банка і захавання якасці актываў на здавальняючым узроўні. Міжнароднае агенцтва падкрэсліла лідзіруючыя бізнес-пазіцыі «Беларусбанка» на ўнутраным рынку. Банк характарызуецца найбольш дыверсіфікаваным бізнесам у Рэспубліцы Беларусь і на яго долю прыпадае больш за 40% сукупных актываў, крэдытаў і дэпазітаў кліентаў банкаўскага сектара. Рэйтынгавае агенцтва лічыць, што здольнасць банка дэманстраваць устойлівыя фінансавыя паказчыкі ў перыяд бягучай эканамічнай нестабільнасці будзе вельмі важным фактарам, які можа дазволіць банку захаваць моцную бізнес-пазіцыю ў сярэднетэрміновай перспектыве.
Прагноз «Негатыўны» па рэйтынгах «Беларусбанка» адлюстроўвае аналагічны прагноз па суверэнных рэйтынгах.
Аддзел камунікацый і рэкламы