Навіны банка і прэс-рэлізы
06.12.2021

Аб падаўжэнні заяў на пералічэнне пенсій (дапамог) на рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Паважаныя кліенты!

Заявы аб пералічэнні пенсій (дапамог) на рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», тэрмін па якіх заканчваецца ў перыяд з 1 студзеня 2022 г. па 1 красавіка 2022 г., падоўжаны ў аўтаматычным рэжыме на адзін год (без асабістага звароту грамадзяніна).

У наведванні аддзялення банка з мэтай падаўжэння дзеяння заявы аб пералічэнні пенсіі (дапамогі) няма неабходнасці.