Навіны банка і прэс-рэлізы
16.11.2021

Беларусбанк выходзіць ва ўрбаністычнае асяроддзе і зробіць беларускія гарады больш яркімі

Пінск стаў першым горадам у рамках вялікага арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні», дзякуючы якому ў 10 гарадах Беларусі з’явяцца аўтарскія малюнкі на сценах шматпавярховых будынкаў.

Праект прымеркаваны да 100-годдзя найбуйнейшага банка краіны. У аснове сюжэту новага мурала легендарная гісторыя Пінска, а героем карціны стаў сучасны малады чалавек, які ўпэўнена ідзе за сваёй марай.

image001

«У 100-гадовы юбілей Беларусбанка, банка з вялікай гісторыяй, мы вырашылі рэалізаваць маштабны рэспубліканскі арт-праект, — пракаменціраваў намеснік старшыні праўлення Алег Казарэдаў. — Праз серыю муралаў мы плануем трансліраваць сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легенд, а таксама гаварыць пра значнасць асабістай ініцыятывы кожнага беларуса. У рамках праекта з дапамогай крэатыву мастакоў мы пастараемся стварыць работы, якія будуць матываваць сучасных беларусаў рухацца наперад і развівацца з апорай на наш багаты культурны бэкграўнд. "Традыцыі дзеля будучыні" – гэта новыя гарадскія міфы Беларусі».

Першую манументальную карціну ад Беларусбанка стварае малады і ўжо даволі вопытны мастак-мураліст Яўгеній Сасюра. Праект рэалізуецца сумесна з арт-супольнасцю Urban Myths, якая вядома сваімі канцэптуальнымі міжнароднымі стрыт-арт праектамі. Наступным горадам, у якім з’явіцца мурал, стане Мазыр. Яго сюжэт стане працягам пінскага, працы там ужо вядуцца.

image002

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!