У Магілёве прайшоў XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», у якім прынялі ўдзел каля 60 замежных удзельнікаў з 7 краін свету. Беларусбанк выступіў партнёрам гэтага мерапрыемства. Найбуйнейшы банк краіны на дзелавым форуме прадставіла кіраўніцтва Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700.
Інвестыцыйны форум наведалі больш за 500 чалавек. Гэта прадстаўнікі дыпламатычных арганізацый, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, замежных афіцыйных і дзелавых колаў, банкаў, БелГПП, свабодных эканамічных зон, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
«Млын поспеху» прайшоў у фармаце секцыі і пленарнага пасяджэння ў рэжыме анлайн, што дазволіла далучыцца да мерапрыемства тым, хто з-за склаўшыхся эпідэміялагічных абставін або пэўных акалічнасцей не змог прыехаць у Магілёў.
На форуме былі падпісаны пратаколы аб намерах і пагадненні на агульную суму $250 млн, іх рэалізацыя забяспечыць стварэнне звыш 600 новых працоўных месцаў.
Аддзел камунікацый і рэкламы