Навіны банка і прэс-рэлізы
28.10.2021

Падаўжаем «Удалы момант» да 31 сакавіка 2022 года

Па просьбе карпаратыўных кліентаў Беларусбанк падоўжыў акцыю «Удалы момант» яшчэ на 5 месяцаў — па 31 сакавіка 2022 года ўключна.

Для таго каб скарыстацца акцыяй, трэба проста заключыць з Беларусбанкам дагавор на зарплатны праект. І тады на працягу паўгода мы будзем пералічваць вам і вашым супрацоўнікам зарплаты і іншыя выплаты за 1 рубель.