Навіны банка і прэс-рэлізы
21.10.2021

Натхняйцеся на новы старт у адукацыі з трэцім нумарам часопіса «PRO Беларусбанк»

anons-zhurnala

Пагадзіцеся, з наступленнем восені нас непераадольна цягне шукаць адукацыйныя курсы, запісвацца на майстар-класы і падцягваць англійскую мову. Менавіта таму чарговы нумар часопіса «PRO Беларусбанк» мы прысвяцілі адукацыі — ён ужо даступны чытачам па спасылцы.

На яго старонках вы даведаецеся, як нашы кліенты рыхтавалі дзяцей да школы і колькі даюць ім на карманныя расходы, знойдзеце інфармацыю аб сістэме будзберажэнняў і крэдытах на навучанне ў вну нашай краіны, навучыцеся распазнаваць махлярскія схемы кіберзлачынцаў і пагаворыце з псіхолагам на тэму «Што перашкаджае зарабляць больш».

У традыцыйнай рубрыцы «Эксперымент» наша работніца расказвае, як  месяц жыла ў рэжыме eco-friendly і ці ўдалося ёй пры гэтым зэканоміць. А ўладальніца адукацыйнага цэнтра «Тэарэма» дзеліцца гісторыяй пераходу са школы ў адукацыйны бізнес.

Спадзяёмся, прачытаўшы матэрыялы на старонках нашага часопіса, вы адзначыце нешта цікавае для сябе і натхніцеся на новы старт у навучанні.

Усе тэксты таксама зможаце знайсці ў нашым Яндэкс.Дзэн.