Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2021

Беларусбанк і Mastercard пашыраюць магчымасці плацежнага сэрвісу Xiaomi Pay

news

Трымальнікі плацежных картак Mastercard Беларусбанка аднымі з першых у краіне атрымалі магчымасць расплачвацца за пакупкі з дапамогай фітнес-бранзалета Mi Smart Band 6 NFC. Тэхналогія бескантактавай аплаты з выкарыстаннем сэрвісу Xiaomi Pay даступна для трымальнікаў картак Mastercard нашага банка.

У Mi Smart Band 6 NFC убудаваны NFC-чып, які дазваляе аплачваць пакупкі па бескантактавай тэхналогіі. Каб яе настроіць, неабходна:

  • устанавіць на смартфон дадатак Mi Wear (Android OS) або Mi Wear Lite (iOS);
  • прытрымліваючыся падказак на экране, дадаць плацежную карту Mastercard ва ўкладцы «Xiaomi Pay».

Для аплаты пакупак з дапамогай бранзалета Mi Smart Band 6 NFC неабходна перайсці ў раздзел «Карты», выбраць дададзеную банкаўскую карту і паднесці ўстройства да плацежнага тэрміналу.

Плацяжы бранзалетам абаронены тэхналогіяй такенізацыі Mastercard, дзякуючы якой нумар карты замяняецца на 16-значны токен. Інфармацыя захоўваецца ў надзейным NFC-чыпе.

Падрабязней з аплатай  з дапамогай Xiaomi Pay можна азнаёміцца тут.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!