Інфармуем, што рэалізацыя простых (звычайных) акцый банка, прадаваемых у адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 (пратакол № 6, у рэд. ад 06.05.2021, пратакол № 4.1), завершана 08.10.2021 у сувязі з продажам усяго заяўленага аб’ёму.
На III этапе інвестарамі ў сістэме Інтэрнэт-банкінг здзейснена 701 здзелка куплі-продажу 9 808 837 акцый.
Па выніках трох этапаў у перыяд з 18.08.2021 па 08.10.2021 рэалізавана 35 171 837 простых (звычайных) акцый банка.