Навіны банка і прэс-рэлізы
07.10.2021

Галоўны прыз гульні «Уварвіся ў лета з Visa і Беларусбанкам» знайшоў свайго пераможцу

Больш за 600 чалавек выйгралі прызы ў рэкламнай гульні «Уварвіся ў лета з Visa і Беларусбанкам». Самы галоўны прыз — аўтамабіль Mazda CX-5 — на днях уручылі пераможцу Паўлу Юшкевічу з Гродна.

image001

— Мы з сям’ёй любім хадзіць у паходы, таму зацелі выйграць спальны мяшок, — прызнаўся Павел. — Але калі сабралі патрэбную колькасць балаў, мяшкі ўжо разабралі. Вырашылі абмяняць балы на шансы, выйшла 7 ці 8 шансаў.

Адзін з гэтых шансаў стаў шчаслівым для Паўла Юшкевіча, сям’я якога задумвалася над тым, каб памяняць стары аўтамабіль на новы.

— Гэта мой першы выйгрыш і адразу такі буйны. Канешне, я яму вельмі рады. Жадаю Беларусбанку і Visa творчых поспехаў, запуску новых прадуктаў і няхай вашы кліенты вас радуюць. Дзякуй!

image002

 У Гродна прама ад парога банка Павел разам з сынам паехалі ўжо на сваім аўтамабілі Mazda CX-5.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!