У рамках акцыі «Станавіся сваім. Атрымлівай выгады» члены Клуба «Свае» могуць атрымаць гарантаваны падарунак – прамакод на 10 бел. руб., 20 бел. руб. або 50 бел.руб., які можна выкарыстоўваць у шырокай сетцы партнёраў.
Для гэтага неабходна выканаць дзве ўмовы:
- атрымліваць залічэнні заработнай платы на картку Клуба «Свае»;
- ажыццяўляць безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем карткі Клуба «Свае» на агульную суму ад 500 бел. руб. у месяц.
У акцыі прымаюць удзел аперацыі па картках Клуба «Свае», здзейсненыя ў перыяд з 01.10.2021 па 31.03.2022.
Якія гарантаваныя падарункі даступны:
За ажыццяўленне аперацый карткай Visa Gold Клуба «Свае»:
- у месяц ад 500 да 999,99 бел. руб. — прамакод на 10 бел. руб.;
- у месяц ад 1000 бел. руб. - прамакод на 20 бел. руб.
За ажыццяўленне аперацый карткай Visa Platinum Клуба «Свае»:
- у месяц ад 500 да 999,99 бел. руб. — прамакод на 10 бел. руб.;
- у месяц ад 1000 бел. руб. да 1999,99 бел. руб. – прамакод на 20 бел. руб.;
- у месяц ад 2000 бел. руб.— прамакод на 50 бел. руб.
Прамакод можна атрымаць па адной картцы толькі адзін раз за перыяд акцыі.
Даведацца падрабязней пра акцыю і азнаёміцца з пералікам партнёраў для выкарыстання прамакода, можна на сайце акцыі www.asb.360.by.