Навіны банка і прэс-рэлізы
04.10.2021

Пасяджэнне Нагсавета банка адбылося 24 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі

У ходзе пасяджэння Наглядальным саветам зацверджана Стратэгія развіцця банка на 2022-2023 гады, а таксама Стратэгія развіцця сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі на 2021-2023 гады.

Акрамя таго, Нагсаветам прыняты рашэнні аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка, эмісіі новага выпуску аблігацый банка для юрыдычных асоб, актуалізацыі лакальных прававых актаў, а таксама аб продажы аб'екта нерухомасці, які належыць банку на праве ўласнасці.