Навіны банка і прэс-рэлізы
01.10.2021

Для будучых прадпрымальнікаў банк запусціў інфармацыйную пляцоўку «Заводзь свой бізнес»

news

Уласны бізнес – гэта не толькі магчымасць здзейсніць свае мары, але гэта і элемент росту, развіцця, адказнасці і самастойнасці.

Калі ў вас калісьці з’явілася жаданне адкрыць бізнес, і яно не пакідае ўжо доўгі час, значыць, варта паспрабаваць.

А з нашым банкам вашы крокі стануць больш упэўненымі і асэнсаванымі.

Для гэтага мы стварылі пляцоўку «Заводзь свой бізнес», на якой сабралі ўсю важную інфармацыю і рэкамендацыі для прадпрымальнікаў, а таксама карысныя спасылкі, якія значна спросцяць ваш шлях у прадпрымальніцтве.

70 000 кліентаў малога і сярэдняга бізнесу ўжо выбралі «Беларусбанк». Далучайцеся і вы. І расціце разам з найбуйнейшым банкам краіны.