Навіны банка і прэс-рэлізы
28.09.2021

Цяпер заказаць і атрымаць картку можна не выходзячы з дома

З 28 верасня Беларусбанк пашырае сэрвіс па дастаўцы картак поштай. Цяпер у Інтэрнэт-банкінгу найбуйнейшага банка можна заказаць картку, як да новага, так і да дзеючага рахунку, з дастаўкай у паштовую скрыню кліента.

«Нам важна, каб якасць сэрвісаў нашага банка знаходзілася на высокім узроўні і адпавядала чаканням кліентаў, – адзначыла намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. – Беларусбанк крочыць у нагу з часам і надае пільную ўвагу пажаданням сваіх кліентаў. Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, дыстанцыйнае афармленне банкаўскіх прадуктаў набірае папулярнасць. Упэўнена, кліенты банка высока ацэняць усе перавагі сэрвісу па замове картак у Інтэрнэт-банкінгу з дастаўкай на дом».

Картку даставяць у паштовую скрыню на адрас, які пазнача кліент. Калі паштовай скрыні няма або яна адчынена, то за гатовай карткай трэба будзе звярнуцца ў аддзяленне пошты. Там яна будзе захоўвацца на працягу 30 дзён пасля паступлення, па заканчэнні гэтага часу яе вернуць у банк.

Падрабязней з умовамі сэрвісу па дастаўцы картак поштай можна азнаёміцца тут.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

Аддзел камунікацый і рэкламы