З улікам карэкціроўкі на краінавую рызыку пры пераводзе крэдытнага рэйтынгу з нацыянальнай рэйтынгавай шкалы Рэспублікі Беларусь у нацыянальную рэйтынгавую шкалу Расійскай Федэрацыі Беларусбанку прысвоены рэйтынг крэдытаздольнасці на ўзроўні ruBBB-, прагноз па рэйтынгу – стабільны.
На думку агенцтва, рэйтынг крэдытаздольнасці банка абумоўлены моцнымі рыначнымі пазіцыямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адэкватнай ацэнкай дастатковасці капіталу, рэнтабельнасці і якасці актываў, прымальнай ліквіднай пазіцыяй, а таксама ўмерана высокім узроўнем карпаратыўнага кіравання.
Пазітыўны ўплыў на ўзровень рэйтынгу аказвае вельмі высокая верагоднасць аказання банку падтрымкі з боку Урада Рэспублікі Беларусь у сувязі з высокай значнасцю Беларусбанка для эканомікі і для банкаўскага сектара рэспублікі.
Даведка: «Эксперт РА» – найбуйнейшае рэйтынгавае агенцтва з больш чым 20-гадовай гісторыяй. Уключана ў рэестр крэдытных рэйтынгавых агенцтваў Банка Расіі, а таксама ўваходзіць у спісы незалежных верыфікатараў зялёных і сацыяльных аблігацый Міжнароднай асацыяцыі рынкаў капіталу (ICMA), Маскоўскай біржыі і ВЭБ.РФ. Рэйтынгі агенцтва ўваходзяць у пералікі афіцыйных патрабаванняў да банкаў, страхоўшчыкаў, пенсіённых фондаў, эмітэнтаў. На 1 красавіка 2021 года агенцтвам падтрымліваецца больш за 700 крэдытных рэйтынгаў, з іх 445 рэйтынгаў эмітэнтаў і 295 рэйтынгаў выпускаў аблігацый.