Навіны банка і прэс-рэлізы
14.09.2021

«Беларусбанк» – стратэгічны партнёр круглага стала па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў

«Беларусбанк» выступіць у статусе стратэгічнага партнёра круглага стала «Канструктыўны дыялог улады, прадпрымальніцтва і грамадства – гарантыя паспяховага развіцця прадпрымальніцкіх ініцыятыў на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях». Мерапрыемства пройдзе 17 верасня ў Гродне.

Круглы стол, які арганізуецца па ініцыятыве Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, накіраваны на павышэнне дзелавой актыўнасці грамадзян і стварэнне спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах і малых гарадах Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, банкаў, адміністрацый свабодных эканамічных зон, Беларускай таварна-прамысловай палаты, дзелавой супольнасці і бізнесу.

Аддзел камунікацый і рэкламы