З 6 верасня Беларусбанк павысіў працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у расійскіх рублях:
«Класік Безадзыўны да года»:
на тэрмін 3 месяцы – 6,5% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 7,6% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (далей – СКА ЦБРФ)[1] плюс 0,1 працэнтнага пункта);
на тэрмін 9 месяцаў – 7,8% гадавых (СКА ЦБРФ плюс 0,3 працэнтнага пункта).
«Беларусбанк-анл@йн» безадзыўны:
на тэрмін 3 месяцы – 6,55% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 7,65% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 7,65% гадавых (СКА ЦБРФ плюс 0,15 працэнтнага пункта);
на тэрмін 9 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 7,85% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 7,85% гадавых (СКА ЦБРФ плюс 0,35 працэнтнага пункта).
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.
Жадаеце даведвацца пра навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.
[1] На 06.09.2021 складае 7,5% гадавых.