Навіны банка і прэс-рэлізы
06.09.2021

Жадаеце купіць новы аўтамабіль Geely?

У нас добрыя навіны!

Беларусбанк па 31.12.2021 (уключна) падоўжыў акцыю па выдачы кліентам банка крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely на спецыяльных умовах ‒ з выплатай у грэйс-перыяд паніжанай стаўкі ў памеры 5,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 3,5 п.п.).

Прапанова даступна ўладальнікам тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 12 і больш месяцаў на суму не менш за 5000,0 беларускіх рублёў.

Асаблівыя ўмовы крэдытавання таксама дзейнічаюць для шматдзетных сем’яў, пенсіянераў і кліентаў банка – удзельнікаў Клубаў «Лэдзі» і «Карт-бланш». Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам для гэтых катэгорый грамадзян на працягу грэйс-перыяду складае 6,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 2,5 п.п.).

Крэдыты на набыццё аўтамабіляў Geely прадастаўляюцца тэрмінам да 10 гадоў з выплатай працэнтаў:

у першыя 1,5 ‒ 3 гады крэдытавання (грэйс-перыяд) у памеры 9,25 % гадавых (стаўка рэфінансавання);

пасля заканчэння льготнага перыяду крэдытавання ‒ для ўсіх катэгорый грамадзян у памеры 16,5 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 7,25 п.п.).

Намеснік Старшыні Праўлення Кажэкіна Святлана Генадзьеўна падкрэсліла важнасць падтрымкі Беларусбанкам інавацый, накіраваных на захаванне навакольнага асяроддзя, і «зялёных» праектаў сваіх партнёраў, адным з якіх з’яўляецца выпуск электрамабіляў Geely.

Пасля афіцыйнага старту продажу новых электрамабіляў Geely банк гатовы ажыццяўляць іх крэдытаванне на спецыяльных умовах: на тэрмін да 10 гадоў з устанаўленнем у грэйс-перыяд (1,5 ‒ 3 гады) самай нізкай працэнтнай стаўкі ‒ 5,75% гадавых.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.