Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2021

Віктар Ананіч – аб падтрымцы бізнесу ў перыяд пандэміі, лічбавай трансфармацыі банка і якім яго ўяўляюць праз некалькі гадоў

3

Як Беларусбанк падтрымліваў бізнес у перыяд разгару пандэміі і якія выгады для простага кліента ад лічбавай трансфармацыі найбуйнейшага  банка краіны? Аб гэтым і не толькі ў інтэрв’ю бізнес-часопісу «ДЕЛО» расказаў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Міхайлавіч АНАНІЧ.

Віктар Міхайлавіч, падводзячы вынікі з пачатку пандэміі, а таксама ўлічваючы сур’ёзны ўплыў каранавіруса на сусветную эканоміку, у тым ліку і на нашу краіну, якіх вынікаў удалося дасягуць камандзе аднаго з самых буйных банкаў краіны? Як перажывалі мінулы год і якія ключавыя накірункі можаце вылучыць у 2021-ым?

– Мабыць, мінулы год для ўсіх быў няпростым. Разам з тым, Беларусбанк працаваў у штатным рэжыме, забяспечваючы ўстойлівае і эфектыўнае функцыянаванне, комплекснае і якаснае абслугоўванне кліентаў.

Пацвярджэннем паспяховага вядзення бізнесу і ўмацавання пазіцый на рынку фінансавых і банкаўскіх паслуг стала прызнанне міжнароднымі фінансавымі выданнямі The Banker і Global Finance Беларусбанка ў якасці Найлепшага банка ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе. Таксама ўжо трынаццаты раз Беларусбанк з’яўляецца пераможцам на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» ў намінацыі «Банк».

Асноўнай задачай на 2021 год мы ставім захаванне фінансавай эфектыўнасці, падтрыманне стабільнага і ўстойлівага развіцця. Працягваецца праца па развіцці лічбавых каналаў продажу, распрацоўцы і ўкараненні інавацыйных рашэнняў, тэхналогій бескантактавых плацяжоў.

Банк па-ранейшаму нацэлены на ўмацаванне станоўчага іміджу не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і ў замежных дзелавых колах.

Раскажыце, наколькі значнай аказалася падтрымка Беларусбанка для нашых прамысловых гігантаў, прадстаўнікоў прыватнага бізнесу і фізічных асоб у гэты няпросты час? Каму дапамога была больш патрэбна з кліентаў? 

-  Відавочна, што ва ўмовах пандэміі пытанне аказання фінансавай падтрымкі кліентам з’яўляецца надта адчувальным, паколькі важна знайсці баланс паміж дадатковым фінансаваннем і перспектывамі далейшага ўстойлівага развіцця бізнесу кліентаў. У прынцыпе, гэта патрабуецца прадпрыемствам усіх сегментаў і галін эканомікі.

Нягледзячы на няпростую сітуацыю, якая складваецца ў апошні час на грашовых рынках, і існуючы дэфіцыт рэсурсаў, банк знаходзіць магчымасці для аказання патрэбнай падтрымкі, у першую чаргу для фінансавання будаўніцтва жылля, завяршэння раней пачатых інвестыцыйных праектаў, а таксама для падтрымкі бягучай дзейнасці прадпрыемстваў. Па-ранейшаму прыярытэтнымі для крэдытавання з’яўляюцца экспартаарыентаваныя праекты.

Разумеючы цяжкасці прадпрыемстваў у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, банк унікае ў склаўшуюся праблематыку бізнесу кліентаў і ў абгрунтаваных выпадках прымае рашэнні па пралангацыі тэрмінаў пагашэння крэдытных даўгоў.

 Для забеспячэння даступнасці крэдытавання для суб’ектаў МСБ (у тым ліку нанава створаных) на працягу шэрагу гадоў дзейнічае і пастаянна ўдасканальваецца лінейка мікракрэдытаў, прадастаўляемых на мэты інвестыцыйнай і бягучай дзейнасці. За 6 гадоў рэалізацыі гэтай праграмы падтрымкі рэалізавана каля 7 тысяч праектаў малога бізнесу з розных галін (сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, гандаль, грамадскае харчаванне і г.д.), а сума прадастаўленых крэдытаў перавысіла 13 млрд рублёў.

Ваш банк неаднаразова адзначаў актыўны пераход на дыстанцыйнае абслугоўванне, многія паслугі сёння ўжо можна аплаціць, не выходзячы з дома. Чаго яшчэ чакаць простаму кліенту ад лічбавай трансфармацыі, рэалізуемай найбуйнейшым банкам краіны? 

- Сёння мы назіраем, што ўсё больш кліентаў банка выбіраюць і актыўна выкарыстоўваюць магчымасці дыстанцыйнага атрымання банкаўскіх паслуг. Гэта бачна па павелічэнні колькасці карыстальнікаў Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу і росту аб’ёмаў аперацый, якія ажыццяўляюцца ў дыстанцыйных каналах. На сёння каля 3,7 млн кліентаў з’яўляюцца карыстальнікамі Інтэрнэт- і М-банкінгу, а, напрыклад, аб’ём аперацый, здзейсненых у дыстанцыйных каналах, у маі гэтага года вырас у 1,3 раза ў параўнаннні з маем мінулага года.

Банк пастаянна пашырае пералік сэрвісаў і паслуг, якія кліент можа атрымаць аддалена. Наша задача – не толькі забяспечыць ідэнтычнасць  лінеек прадуктаў і сэрвісаў, прадастаўляемых offline і online, але па дыстанцыйным напрамку сфарміраваць эксклюзіўныя інавацыйныя прапановы. 

Напрыклад, сэрвіс для аплаты праезду ў грамадскім транспарце са счытваннем QR-кодаў праз мабільны дадатак TIX, распрацаваны ў мінулым годзе. Гэты сэрвіс ужо можна аднесці да традыцыйных – з моманту яго запуску колькасць прададзеных білетаў перавысіла 5 млн.

Яшчэ адна інавацыя – аплата праезду ў метро шляхам распазнавання твару на турнікеце (сэрвіс "Глядзі і праходзь"). Пакуль гэта тэхналогія працуе на трох станцыях Мінскага метрапалітэна. У далейшых планах – маштабіраваць праект не толькі для метро, але і для аплаты тавараў і паслуг у магазінах і на пляцоўках масавых мерапрыемстваў.

На лічбавую трансфармацыю банка таксама ўплываюць і лічбавыя праекты, рэалізуемыя дзяржавай. Укараненне ID-карты (біяметрычнага дакумента, які сведчыць асобу), на якую можа быць запісаны электронны лічбавы подпіс грамадзяніна, дазволіць забяспечыць найвышэйшы ўзровень бяспекі банкаўскіх аперацый, якія ажыццяўляюцца аддалена.

Кожнае прадпрыемства мае сваіх канкурэнтаў. У вашай сферы вы можаце вылучыць банкі, з якімі ў вас ёсць канкурэнцыя? Магчыма, па якіх-небудзь асобных катэгорыях Беларусбанк сапернічае з іншымі банкамі/бярэ прыклад з калег? 

- Беларусбанк адносіцца да сітэмаўтваральных інстытутаў нашай краіны, а па параметрах – самы буйны айчынны банк. Нашы офісы адкрыты ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, сфарміравана шырокая інфраструктура ўстройстваў самаабслугоўвання і кропак продажу, а таксама арганізаваны паўнавартасныя сучасныя каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і камунікацыі.

Зладжаная праца нашай каманды дазваляе займаць дамінуючае становішча на рынку банкаўскіх паслуг краіны па ўсіх ключавых напрамках – доля Беларусбанка на рынку знаходзіцца ў дыяпазоне прыкладна ад 40 да 60 працэнтаў. Можна сказаць, што на многіх рынках банк з’яўляецца «маркетмейкерам», фарміруе рыначныя трэнды. Менавіта таму нам складана вылучыць аднаго або некалькіх канкурэнтаў.

Тым не менш, мы пастаянна маніторым сітуацыю на рынку паслуг, вывучаем тэндэнцыі развіцця таго ці ншага напрамку банкаўскага бізнесу, і, канешне, цесна супрацоўнічаем з банкаўскай супольнасцю ў пытаннях удасканалення фінансавых тэхналогій.

Віктар Міхайлавіч, што, на ваш погляд, стала трэндам у перыяд пандэміі ў сферы банкаўскіх паслуг і ці будуць гэтыя трэнды захоўвацца надалей? 

-  Адным з асноўных трэндаў у перыяд пандэміі стаў рост попыту на дыстанцыйнае абслугоўванне, г. зн. рост колькасці карыстальнікаў анлайн- і мабільнага банкінгу як сярод рознічных кліентаў, так і прадпрымальнікаў.

Развіццё гэтых сэрвісаў будзе працягвацца і пасля пандэміі. Прычым акцэнт будзе рабіцца на персаналізацыю. На падставе гісторыі ўзаемадзеяння банк з дапамогай спецыяльных дадаткаў будзе фарміраваць персанальныя прапановы і рэкамендацыі кліентам аб тым, які з маючыхся ў лінейцы прадуктаў найбольш поўна задаволіць запыт кліента. «Фішка» – у хуткасці вырашэння задач кліента.

Дынамічна растучым сегментам кліенцкай базы становяцца міленіялы і зумеры, якія патрабуюць асаблівага падыходу ў абслугоўванні. Іх цікавяць інавацыйныя прадукты і тэхналогіі, яны больш фінансава граматныя, больш патрабавальныя да якасці паслуг і сэрвісаў.

 Аднак, як паказваюць даследванні, нягледзячы на актыўнае лібавае жыццё, яны жадаюць ўзаемадзеяння не толькі анлайн, але і афлайн, асабліва, калі справа датычыцца буйных здзелак (крэдытаў або інвестыцый).

Таму традыцыйныя офісы паступова набудуць іншы фармат. Магчыма, гэта будзе нешта накшталт лаўнж-зон з кропкамі кансультавання па самай рознай фінансавай тэматыцы і зонамі самаабслугоўвання, магчыма, арганізуем міні-кафэ ці нешта іншае, крэатыўнае і цікавае для наведвальнікаў.

З кожным годам банкаўскіх махляроў становіцца ўсё больш і больш, як з гэтым спраўляецеся? Якія меры прымаеце, каб засцерагчы ад небяспекі вашых кліентаў?

- З’ява кібермахлярства стала неад’емнай часткай імклівага развіцця лічбавых тэхналогій у сферы фінансаў. Безумоўна, гэта прымушае актыўна развівацца тэхналогіям па прадухіленні кіберрызыкі.

У рамках такой абароны мы ўвялі дадатковы спосаб аўтэнтыфікацыі ўладальніка карткі для пацвярджэння аперацый пераводаў на карткі банкаў-нерэзідэнтаў у сістэме Інтэрнэт-банкінг і інфакіёсках банка. З дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг кліенты могуць кіраваць персанальнымі лімітамі па аперацыях, ажыццяўляемых пры выкарыстанні картак банка. З мэтай аператыўнага атрымання інфармацыі аб аперацыях, ажыццяўляемых з выкарыстаннем карткі, мы прапануем і рэкамендуем падключыць паслугу СМС-апавяшчэння аб расходных аперацыях.

На жаль, выключыць махлярства, звязанае з выкарыстаннем картак і сродкаў аддаленага доступу да рахункаў, толькі намаганнямі банка не атрымаецца. Кожны ўладальнік карткі павінен быць уважлівым і акуратным са сваімі фінансамі.

 

Вельмі актуальнае пытанне ва ўсе часы – крэдытаванне жылля: якія працэнтныя стаўкі зараз і чаго чакаць у найбліжэйшым будучым беларусам, якія жадаюць набыць жыллё?

- Беларусбанк традыцыйна ўспрымаецца як асноўны ўдзельнік рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай праграмы. Канешне, гэта функцыя і надалей захаваецца, але, магчыма, з выкарыстаннем больш сучасных схем крэдытавання.

Так, некалькі гадоў таму быў прыняты Указ Прэзідэнта РБ №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», які не толькі змяніў падыходы да льгаціравання крэдытаў, прадастаўляемых грамадзянам, але і пашырыў круг банкаў-крэдытораў. Гэта значыць, іпатэчныя крэдыты сталі больш даступнымі.

Яшчэ адна цікавая схема вырашэння жыллёвай праблемы – дзяржаўная сістэма будаўнічых зберажэнняў, асноўныя прынцыпы якой ужо зафіксаваны ў заканадаўстве.

Тым не менш, паралельна з дзяржаўнымі праграмамі Беларусбанк развівае іпатэчнае крэдытаванне ў рамках самастойных праграм. Першай такой праграмай стала ўласная сістэма будзберажэнняў банка, яна дзейнічае і зараз.

З сучасных праграм у першую чаргу адзначу папулярную праграму «Іпатэка з намі», партнёрамі якой сталі каля 30 прадпрыемстваў-забудоўшчыкаў.

Яшчэ адзін крэдытны прадукт, які выйшаў на рынак у лютым гэтага года, – «Іпатэка Экспрэс». Яго эксклюзіўнасць – у зручнасці сэрвісу, бо банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы. Запатрабаванасць прадукта пацвярджаецца тым, што з моманту выхаду прадукта заключана больш за 1300 крэдытных дагавораў з аб’ёмам крэдытаў каля 50 млн рублёў.

Якім вы бачыце Беларусбанк у будучым (напрыклад, праз 10 гадоў)? Магчыма, зараз нам штосьці здаецца нерэальным, а праз пару гадоў – гэта будзе ўжо паўсядзённым.

- Вы ведаеце, пытанне пра нерэальнасць якой-небудзь тэхналогіі, мабыць, было б інтрыгуючай тэмай яшчэ з дзясятак гадоў таму. Але сёння, з улікам хуткасці развіцця лічбавых тэхналогій, любая ідэя, якая здаецца сёння абсалютна фантастычнай, праз год-два становіцца звычайным элементам нашага жыцця.

Беларусбанк будучага – гэта, перш за ўсё, лічбавая экасістэма, якая будзе прапаноўваць як фінансавыя, так і нефінансавыя прадукты і паслугі па прынцыпе «аднаго акна».

Канешне, для пабудавання і функцыянавання такой складанай сістэмы патрабуецца вялізны інтэлектуальны патэнцыял, сур’ёзныя інвестыцыйныя ўкладанні і, безумоўна, згуртаваная і працаздольная каманда аднадумцаў. У Беларусбанку гэта ёсць.

Але ў любым выпадку, якім бы ні быў банк праз 5 ці 10 гадоў, ён застанецца надзейным сябрам, партнёрам і фінансавым кансультантам для сваіх цяперашніх і будучых кліентаў.