Навіны банка і прэс-рэлізы
24.08.2021

Абараняючы грашовыя сродкі кліентаў ад махлярскіх дзеянняў, банк устанаўлівае абмежаванні пры ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем плацежных картак

З мэтай павышэння ўзроўню абароненасці трымальнікаў карт ад махлярскіх дзеянняў «Беларусбанк» на пастаяннай аснове ўдасканальвае тэхналагічныя працэсы і сэрвісы.

Для мінімізацыі выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў – трымальнікаў плацежных картак банка шляхам атрымання махлярамі ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і правядзення аперацый банк устанаўлівае шэраг абмежаванняў пры ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем плацежных картак.

Так, з 26 жніўня ААТ «ААБ Беларусбанк» уводзіць дадатковае абмежаванне ў памеры  400 беларускіх рублёў у каляндарныя суткі на правядзенне наступных расходных аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем рэквізітаў (без фізічнага выкарыстання карткі) картак банка, выпушчаных у рамках Клуба «Аксаміт»:

  • адпраўкі грашовых пераводаў (за выключэннем пераводаў паміж карткамі банка аднаго кліента і на карткі банка «любімых» асабістых нумароў);
  • аплаты ў банкаўскіх, фінансавых, тэлекамунікацыйных, камп’ютарных, інфармацыйных сэрвісах з МСС - кодамі 4812, 4813, 4814, 4816, 4829, 4899, 4900, 6012, 6050, 6051, 6211, 6540 (за выключэннем аперацый адкрыцця (папаўнення) укладаў (дэпазітаў) банка, куплі аблігацый (акцый) банка, пагашэння крэдытаў банка).

Звяртаем увагу, што гэта абмежаванне можа быць адменена па званку кліента – уладальніка рахунку ў Кантакт-цэнтр банка або на падставе пісьмовай заявы, аформленай кліентам – уладальнікам рахунку ва ўстанове банка.

З інфармацыяй аб іншых абмежаваннях, якія прымяняюцца банкам на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка і (або) ва ўстройствах (сэрвісах) банка, можна азнаёміцца ў раздзеле «Плацежныя карткі» - «Важная інфармацыя» - «Абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка».

Паважаныя кліенты! Памятайце, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай плацежнай карты. Нельга паведамляць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, дасылаемых банкам пры ажыццяўленні плацяжоў, пераводаў і іншых аперацый. Будзьце пільнымі.

Аддзел камунікацый