Інфармуем, што з 01.09.2021 змяняюцца ўмовы абслугоўвання ў рамках Клубаў і прадуктаў банка:
- адмяняецца ўдзел картак Клубаў «Лэдзі», «Шчодры», #настарт, «Аксаміт» і Студэнцкай карткі Visa Classic у праграме лаяльнасці «Экспрэс»;
- адмяняецца павышаны памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на бягучых (разліковых) рахунках з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у беларускіх рублях і ўстанаўліваецца ў памеры 0,1% гадавых;
- адмяняецца прадастаўленне трымальнікам картак Клубаў «Шчодры» і «Лэдзі» 50%-ай скідкі на абслугоўванне карткі растэрміноўкі «Магніт»;
- адмяняецца ўмова павышэння з 0,1% да 0,5% стаўкі налічэння працэнтаў на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунках фізічных асоб у беларускіх рублях, на якія ажыццяўляецца залічэнне пенсіі, а таксама ў рамках Клуба «Лэдзі» прадастаўленне павышанай стаўкі 0,25% і ўстанаўліваецца ў памеры 0,1% гадавых, прадастаўленне мані-бэка па картках Клуба «Лэдзі» ў памеры 0,5% за пакупкі, здзейсненыя за мяжой, у замежных інтэрнэт-магазінах і ўводзіцца мані-бэк у памеры 3% за безнаяўныя аперацыі катэгорыі «Прыгажосць і догляд», у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт і за мяжой (пры налічэнні будуць улічвацца аперацыі, здзейсненыя ва ўстройствах, якім прысвоены MCC-коды 5977 - магазіны касметыкі, 7230 - цырульні і салоны прыгажосці, 7297 - масажныя салоны, 7298 - салоны прыгажосці і здароўя);
- пакет паслуг «Аўталэдзі i-concierge» прадастаўляецца трымальнікам картак Клуба «Лэдзі» па картках, атрыманых кліентамі да 31.08.2021.
Па картках Клуба «Лэдзі», атрыманых кліентамі да названай даты, прадастаўленне сэрвісаў, уключаных у пакет паслуг «Аўталэдзі i-concierge», ажыццяўляецца ў наступным парадку:
- на працягу тэрміну дзеяння карткі, па картках, атрыманых кліентамі да 31.12.2020;
- адзін каляндарны год па картках, атрыманых кліентамі з 01.01.2021 да 31.08.2021.