Інфармуем аб адмене з 01.09.2021 прымянення 50%-працэнтнай скідкі за абслугоўванне карткі растэрміноўкі «Магніт», аформленай трымальнікам картак Клубаў «Шчодры» і «Лэдзі».
З 01.09.2021:
- памер адзінаразовага ўзнагароджання, якое спаганяецца банкам пры афармленні (падаўжэнні тэрміну дзеяння) карткі растэрміноўкі «Магніт» трымальнікам картак Клубаў «Шчодры» і «Лэдзі» складзе 4,00 бел. рублі (раней памер узнагароджання складаў 2,00 бел. рублі);
- памер штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне карткі, якое спаганяецца банкам, пры недасягненні аб’ёму безнаяўных расходных аперацый па рахунку ў памеры 200,00 бел.рублёў у месяцы, які папярэднічае месяцу налічэння штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне карткі, складзе 1,00 бел. рубель (раней памер узнагароджання складаў 0,50 бел. рублёў).