Навіны банка і прэс-рэлізы
23.08.2021

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 13 жніўня ў рэжыме відэаканферэнцыі

Наглядальны савет разгледзеў наступныя справаздачы за 1 паўгоддзе 2021 года:

  • аб выніках працы банка і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця на 2018-2021 гады;
  • аб выніках рэалізацыі ІT-стратэгіі;
  • службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі, аб стане сістэмы кіравання рызыкамі і аб узроўні рызык.

На пасяджэнні таксама разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць аб узроўні рызык банка і банкаўскага холдынгу, аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу і аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый.

Нагсаветам прыняты рашэнні аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 26.08.2021, эмісіі новага выпуску аблігацый банка для юрыдычных асоб, актуалізацыі лакальнага прававога акта, а таксама разгледжана кадравае пытанне.