Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2021

Крэдыт на навучанне стаў яшчэ больш даступным!

Беларусбанк з 19.08.2021 пашырыў катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне крэдыту на навучанне на ўмовах банка.

Крэдыт прадастаўляецца на аплату навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі:

  • навучэнцаў, якія з’яўляюцца трымальнікамі Студэнцкіх картак ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • навучэнцаў устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з якімі Банкам заключаны дагаворы на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам, – трымальнікаў картак БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!