З ліпеня мінулага года колькасць здзейсненых здзелак на электроннай гандлёвай пляцоўцы кліентамі найбуйнейшага банка склала каля 15 000. Анлайн-сэрвіс прызначаны для прыёму, рэгістрацыі, апрацоўкі і выканання запытаў на ўзгадненне курса для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку.
На сённяшні дзень каля 2 000 кліентаў заключылі дагаворы для работы на электроннай гандлёвай пляцоўцы. Карыстальнік можа аператыўна кіраваць фінансамі кампаніі на асабістай электроннай гандлёвай пляцоўцы: купляць і прадаваць валюту, сачыць за курсам валют, эканоміць час на візітах у банк — дастаткова камп’ютара, падключанага да інтэрнэту.
Сярод ключавых пераваг электроннай гандлёвай пляцоўкі:
- зручнасць (інфармацыя аб курсах валют у рэжыме рэальнага часу);
- камфорт (здзелкі заключаюцца дыстанцыйна па рэальна дзеючых курсах);
- выгада (сэрвіс прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове);
- універсальнасць (пляцоўка падыходзіць як малому, так і буйному бізнесу).
Трэцяя частка здзелак з моманту запуску здзеснены кліентамі банка ў Мінску. Пры гэтым анлайн-сэрвіс запатрабаваны ў рэгіёнах, а іменна: Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях.