Навіны банка і прэс-рэлізы
21.07.2021

Праграма крэдытавання аўтамабіляў Geely Беларусбанка ўключае новую прапанову Atlas Pro

З улікам вываду на рынак новага красовера Geely Atlas Pro Беларусбанк пашырыў лінейку крэдытуемых мадэляў.

Сёння ўмовы крэдытавання Банка ўключаюць усе мадэлі аўтамабіляў Geely.

Банк гатовы прадаставіць крэдыт у памеры поўнага кошту набываемага аўтамабіля з тэрмінам вяртання да 10 гадоў.

Мы прапануем асаблівыя ўмовы выдачы крэдытаў для шматдзетных сем’яў, пенсіянераў, а таксама кліентаў банка – удзельнікаў Клубаў «Лэдзі» і «Карт-бланш». Для гэтай катэгорыі грамадзян стаўка на працягу грэйс-перыяду складае 6,75 % гадавых (стаўка РФ мінус 2,5 п.п.).

Таксама ў рамках акцыі, якая праводзіцца банкм (да 31 жніўня бягучага года (уключна)) кліентам прадастаўляецца магчымасць атрымаць крэдыт з выплатай у грэйс-перыяд стаўкі ў памеры 5,75% гадавых (стаўка РФ мінус 3,5 п.п.). Прапанова даступна для ўладальнікаў тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 12 і больш месяцаў на суму не менш за 5000,0 беларускіх рублёў.

У першыя 1,5 ‒ 3 гады крэдытавання (грэйс-перыяд) дзейнічае паніжаная працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам ‒ 9,25% гадавых (стаўка РФ).

Пасля заканчэння льготнага перыяду крэдытавання стаўка па крэдыце складзе 16,5 % гадавых (стаўка РФ плюс 7,25 п.п.).

Атрымаць крэдыт на названыя мэты можна як у прадстаўнікоў банка ў дылерскіх цэнтрах СЗАТ «Белджы», так і ў аддзяленнях Беларусбанка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры, патэлефанаваўшы на нумар 147, і на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by у раздзеле Крэдыты на набыццё аўтамабіляў у СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і яго дылераў.

Рабіце самыя важныя пакупкі з Беларусбанкам! Разам будзе прасцей.