Навіны банка і прэс-рэлізы
20.07.2021

Беларусбанк выступіў афіцыйным партнёрам 30-ага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»

Найбуйнейшы банк выступіў афіцыйным партнёрам юбілейнага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». За ўклад і зацікаўленасць у плённым супрацоўніцтве ў рамках падрыхтоўкі і правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў банк адзначаны спецыяльнай Падзякай арганізацыйнага камітэта.

image001

«Банк неаднаразова станавіўся партнёрам гэтага маштабнага праекту і гэты год не стаў выключэннем. – падзялілася ўражаннямі на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна. - Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з’яўляецца візітнай карткай Беларусі. Прыемна адзначыць, што вядомы праект ужо на працягу 30 гадоў паспяхова садзейнічае развіццю дыялогу культур паміж рознымі народамі і краінамі».

image003

Галоўнай рысай цяперашняга фестывалю па-ранейшаму была святочная атмасфера, якая панавала ў Віцебску. Нягледзячы на пандэмію, адбыліся абодва конкурсы – 30-ы Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і 19-ы Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021».

Акрамя таго, у сёмы раз у рамках «Славянскага базару ў Віцебску» прайшоў фэст вулічных тэатраў, музыкаў, паэтаў, мастакоў і перформераў «На сямі вятрах». Праграме-2021 дадаў разнастайнасці праект «Кінатэатр пад адкрытым небам». Асаблівую праграму таксама падрыхтавалі музеі Віцебска.

Аддзел камунікацый