Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В. Прагноз змянення рэйтынгаў «Негатыўны».
Рэйтынгавае дзеянне прадпрынята ўслед за санкцыямі, уведзенымі Еўрасаюзам у дачыненні да Рэспублікі Беларусь. На думку аналітыкаў рэйтынгавага агенцтва, «Беларусбанк» зможа справіцца з уплывам санкцый дзякуючы нізкай залежнасці ад фандзіравання, прыцягваемага на адкрытых рынках ЕС, і параўнальна невысокай долі крэдытаў, выдадзеных кампаніям, якія трапілі пад санкцыі.
Прагноз «Негатаўны» па рэйтынгах «Беларусбанка» адлюстроўвае аналагічны прагноз па суверэнных рэйтынгах.