Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2021

Беларусбанк, Visa і Assist пашырылі сэрвіс для бяспекі плацяжоў

Інтэрнэт-магазінам Беларусі і іх кліентам стала даступна тэхналогія такенізацыі Visa Token Service (VTS).

bva

Беларусбанк сумесна з правайдарам электронных плацяжоў Assist укаранілі тэхналогію Visa Token Service (VTS) глабальнай кампаніі плацежных тэхналогій Visa.

Visa Token Service – гэта рашэнне, якое дае магчымасць замяніць даныя плацежнай карты  на альтэрнатыўны ідэнтыфікатар – «токен» для  анлайн-плацяжоў у канкрэтным інтэрнэт-магазіне, забяспечваючы тым самым бяспечнае правядзенне аплат. Трымальніку карты дастаткова ўсяго толькі адзін раз захаваць даныя плацежнай карты і яна будзе такенізавана з выкарыстаннем VTS.  Пры гэтым, пры перавыпуску карты з ранейшым нумарам не спатрэбіцца нанава ўводзіць яе рэквізіты на сэрвісах, да якіх яна была прывязана раней, паколькі інтэрнэт-магазіны, падключаныя да VTS, пры абнаўленні даных атрымаюць паведамленне аб новым тэрміне дзеяння карты.