Навіны банка і прэс-рэлізы
09.07.2021

Паважаныя кліенты-трымальнікі картак растэрміноўкі «Магніт»!

Інфармуем аб змяненні з 01.07.2021 умовы, пры выкананні якой штомесячная плата за абслугоўванне карткі банкам не спаганяецца: па рахунку карткі ў бягучым месяцы павінны быць адлюстраваны безнаяўныя аперацыі аплаты тавараў і паслуг не менш, чым на 200 бел.руб.  (раней гэта сума складала 50 бел.руб.). У аб’ём аперацый не ўключаюцца аперацыі ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якім прысвоены МСС 9402 (паштовыя паслугі), 4900 (камунальныя і кабельныя паслугі), 4814 (паслугі аператараў сувязі), 4829 (грашовыя пераводы), 6ххх (усе МСС, якія пачынаюцца з лічбы 6).

Пры недасягненні аб’ёму безнаяўных аперацый банкам спаганяецца штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне карткі растэрміноўкі «Магніт» у памеры 1,00 бел.руб. (або 0,50 бел.руб. – за абслугоўванне картак растэрміноўкі «Магніт», аформленых у рамках Клубаў «Шчодры» або «Лэдзі»).