Навіны банка і прэс-рэлізы
08.07.2021

Беларусбанк стаў лепшым рознічным банкам краіны

Міжнародны часопіс World Finance падвёў вынікі сваёй штогадовай прэміі Banking Awards 2021. У намінацыі «Лепшы рознічны банк» перамог Беларусбанк.

Лепшыя банкі ў розных намінацыях эксперты World Finance вызначаюць на працягу 14 гадоў. У гэтым годзе пры выбары пераможцаў яны адзначылі, што цяперашні час характарызуецца жорсткай канкурэнцыяй, якая абумоўлена высокімі патрабаваннямі кліентаў. Лепшыя банкі ўжо зараз інтэгруюць свае паслугі не толькі ў фінансавыя аспекты жыцця кліентаў, выходзячы за рамкі традыцыйных банкаўскіх прадуктаў і паслуг і ствараюць максімальна персаналізаваныя новыя прапановы.

1

— Перамога ў гэтым конкурсе пацвярджае яшчэ раз той факт, што паслугі і прадукты нашага банка маюць шэраг пераваг і запатрабаваны ў кліентаў, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна. — Мы заўсёды імкнёмся ўлічваць інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў, прапануючы новыя і ўдасканальваючы дзеючыя прадукты і сэрвісы. І ўзнагарода ў рамках міжнароднай прэміі сведчыць аб тым, што брэнд «Беларусбанк» асацыіруецца з сімвалам надзейнасці і стабільнасці, якому давяраюць на беларускім і на замежным фінансавых рынках».

Адзначым, што сёння наш банк займае лідзіруючыя пазіцыі на рознічным банкаўскім рынку Беларусі. Каля 75% насельніцтва краіны — 7 млн чалавек — кліенты Беларусбанка. З іх 4,5 млн — уладальнікі плацежных картак, 3,4 млн — укладчыкі, 1,1 млн – крэдытаатрымальнікі.

Аддзел камунікацый