З 18 чэрвеня ў лінейцы ўкладаў Беларусбанка з'явіўся новы, летні варыянт: безадзыўны дэпазіт «Летні брыз» на 120 дзён, аформіць які можна ў аддзяленнях банка.
Стаўка па дэпазіце — 19,5% гадавых, а мінімальная сума ўкладу — 50 беларускіх рублёў, расходныя аперацыі можна ажыццяўляць у межах налічаных працэнтаў, таксама ў кліентаў ёсць магчымасць папаўняць суму дэпазіту. Акрамя таго, па ўкладзе прадугледжана аднаразовае аўтаматычнае перазаключэнне на новы тэрмін, капіталізацыя працэнтаў кожны месяц і ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу.
«Летні брыз» можна адкрыць на імя іншага чалавека.
Засталіся пытанні? Званіце 147 і выбірайце іншыя дэпазіты банка тут.
Жадаеце першымі даведвацца пра навіны банка? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.
Аддзел камунікацый