Навіны банка і прэс-рэлізы
15.06.2021

Спецпрапанова па Клубе «Шчодры»

З 16 чэрвеня па 16 ліпеня 2021 у Беларусбанку дзейнічае спецыяльная прапанова па картках Mastercard Standard і БЕЛКАРТ-Maestro Клуба «Шчодры»: памер узнагароджання за абслугоўванне картак на працягу тэрміну дзеяння (3 гады) зніжаны да 1 рубля.

Спецыяльная прапанова дзейнічае пры афармленні картак Клуба «Шчодры» ва ўстановах банка і каналах дыстанцыйнага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёскі, кантакт-цэнтр, сайт банка), а таксама пры падаўжэнні тэрміну дзеяння гэтых картак ва ўстановах банка, Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу Беларусбанка.

Карта клуба «Шчодры» – гэта шопінг з мані-бэкам да 12% у партнёрскай сетцы банка, перавод сродкаў блізкім без камісіі і афармленне страхавых полісаў са скідкай.

Банк мае права датэрмінова спыніць дзеянне спецыяльнай прапановы. Аб названых змяненнях банк праінфармуе шляхам размяшчэння інфармацыі на сайце банка – belarusbank.by.