У Пухавіцкім раёне адбылася працоўная акцыя, прымеркаваная да Года народнага адзінства і 30-годдзя прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь». У ёй прынялі ўдзел і супрацоўнікі «Беларусбанка».
Удзельнікі акцыі папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторый будуемага дзіцячага сада ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна і Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната.
Перад гэтым удзельнікі наведалі інкубатар малога прадпрымальніцтва «УІН», размешчаны ў г.п. Рудзенск, а таксама азнаёміліся з дзейнасцю кампаніі па дапрацоўцы і захоўванні збожжавых і бялковых культур з выкарыстаннем нямецкіх тэхналогій ТАА «Інфіда» у раёне вёскі Капейнае.
Рашэнне адзначаць гэтую дату штогод у такім фармаце было прынята Міністэрствам эканомікі нашай краіны сумесна з бізнес-саюзамі.
Традыцыя правядзення сумесных працоўных акцый бізнесу і чыноўнікаў зарадзілася ў 2016 годзе, калі адзначалася юбілейная дата - 25-годдзе прыняцця Закона.
Падобныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх абласцях і ў г. Мінску.