З 1 чэрвеня 2021 года «Беларусбанк» прадстаўляе новы ўнікальны прадукт – праграму добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам пра блізкіх». Па гэтай праграме вы можаце застрахаваць сябе, а таксама членаў вашай сям’і без пазначэння застрахаваных асоб у дагаворы.
Страхоўка стане надзейнай фінансавай абаронай пры траўмах, апёках і іншых выпадках, якія наносяць шкоду здароўю, у тым ліку ў выпадках захворвання на інфекцыю, выкліканую COVID-19.
Па праграме «З клопатам пра блізкіх» магчымы чатыры варыянты страхавання:
- «Для Вас» — можаце быць застрахаваны вы або вашы блізкія ва ўзросце ад 18 гадоў, пазначаны ў дагаворы страхавання;
- «Для дзяцей» — у адным дагаворы могуць быць застрахаваны дзеці і ўнукі ва ўзросце не старэй за 18 гадоў;
- «Для сям’і» — у адным дагаворы могуць быць застрахаваны ўсе члены сям’і (бацькі і дзеці не старэй за 18 гадоў)
- «Для бацькоў» — у адным дагаворы могуць быць застрахаваны вашы бацькі і бацькі мужа (жонкі);
Пры гэтым у дагаворы пазначаюцца толькі вашы даныя, г.зн. той асобы, якая афармляе дагавор страхавання (страхавальніка), а застрахаванымі з’яўляюцца члены вашай сям’і і ў залежнасці ад варыянту застрахаванымі могуць быць дзеці (унукі), бацькі або ўся сям’я з дзецьмі.
Тэрмін дзеяння дагавору — 1 год. Страхавая сума на выбар: 3 000, 5 000, 7 000 або 10 000 беларускіх рублёў. Страхаванне дзейнічае ў дачыненні да падзей, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Страхаванне распаўсюджваецца на наступныя няшчасныя выпадкі і захворванні:
- траўмы, у тым ліку атрыманыя пры заняцці спортам;
- пападанне іншародных прадметаў у органы ці тканкі;
- апёкі (за выключэннем сонечных), адмарожванні (абмарожанні), паражэнні электрычным токам (у тым ліку маланкай);
- вострыя атручванні хімічнымі рэчывамі і складамі (прамысловымі і бытавымі), лекамі, ядавітымі раслінамі або грыбамі;
- укусы ядавітых змей і ядавітых насякомых (у тым ліку пчол, вос, чмялёў) і іншыя няшчасныя выпадкі;
- каранавірусная інфекцыя.
Аформіць страхавую праграму «З клопатам пра блізкіх» можна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».
Больш падрабязна аб умовах і кошце новай праграмы чытайце тут.