«Беларусбанк» пашырыў сферу дзеяння сэрвісу TIX. Ужо сёння аплачваць праезд у наземным транспарце могуць жыхары і госці Мінска, Гродна, Брэста і Бабруйска.
Мабільны дадатак TIX дазваляе пасажырам — трымальнікам картак плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ набыць электронны білет і аплаціць праезд зручным спосабам.
Пры набліжэнні транспарта ў мабільным дадатку аўтаматычна адлюстроўваецца маршрут з прапановай аплаціць паездку. Набыць электронны праязны білет і аплаціць праезд можна таксама ў салоне транспартнага сродку, скарыстаўшыся кнопкай «Аплаціць» у інтэрфейсе дадатку насупраць адпаведнага нумара маршрута.
Каб пачаць карыстацца сэрвісам, спампуйце мабільны дадатак TIX у GooglePlay ці AppStore і прывяжыце да яго банкаўскую карту плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ.
Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.
Праект рэалізаваны сумесна з кампаніяй АССІСТ - партнёрам банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў і кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі», якая з’яўляецца распрацоўшчыкам мабільнага дадатку TIX.