Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2021

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 20.05.2021

Чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета адбылося 20 мая 2021 года па відэаканферэнцыі.

Наглядальным саветам разгледжаны справаздачы банка: аб выніках працы і ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» за 1 кв. 2021 года; аб выніках рэалізацыі ІТ-стратэгіі (у тым ліку аб рабоце па развіцці лічбавага банкінгу, аб рэалізацыі мер па развіцці ІТ-сістэм, аб ходзе работ па ўкараненні CRM-сістэмы) за студзень-сакавік 2021 года; аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці за 2020 год.

На пасяджэнні Наглядальным саветам разгледжана кіраўніцкая справаздачнасць за студзень – сакавік 2021 года: аб узроўні рызыкі банка і банкаўскага холдынгу; аб стане сістэмы ўнутранага кантролю ў банку і банкаўскім холдынгу; аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый, а таксама актуалізаваны склад кіраўніцкай справаздачнасці аб дзейнасці банка.

Рашэннем Наглядальнага савета ўнесены змяненні ў эмісійныя дакументы аблігацый банка 188 - 189, 221 - 234, 238 - 240 выпускаў.

Разгледжана інфармацыя аб удзеле банка ў крэдытаванні жыллёвых дзяржаўных праграм і ў рамках Указа № 240 у студзені – сакавіку 2021 года.

Узгоднены склад прадстаўнікоў банка ў Наглядальных саветах даччыных і залежных таварыстваў, якія ўваходзяць у структуру холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк».

Таксама Наглядальным саветам прыняты рашэнні аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.