Навіны банка і прэс-рэлізы
24.05.2021

«Беларусбанк» аказаў падтрымку БелАЗу ў пастаўках 77 кар’ерных самазвалаў у Індыю

У кастрычніку 2019 года прадпрыемствам БелАЗ падпісаны кантракт з індыйскім контрагентам Coal India Limited на пастаўку, зборку і ўвод у эксплуатацыю 77 кар’ерных самазвалаў г/п 150 тон у Індыю.

Рэалізацыя складана структураваных здзелак па выпуску гарантый на карысць індыйскай кампаніі здзейснена пры падтрымцы «Беларусбанка» сумесна з замежнымі партнёрамі.

Праца па структураванні здзелак з замежнымі партнёрамі вялася  з пачатку бягучага года, у выніку ў красавіку 2021 года выпушчаны адпаведныя гарантыі на карысць індыйскай кампаніі South Eastern Coalfields Limited на суму каля 23 млн долараў ЗША тэрміновасцю 8 гадоў.

Неабходна адзначыць, што «Беларусбанк» не ў першы раз падтрымлівае буйны кантракт БелАЗа з індыйскім партнёрам. Так, дзякуючы супрацоўніцтву найбуйнейшага банка з замежнымі партнёрамі па выпуску гарантый у студзені гэтага года БелАЗам падпісаны буйны кантракт на пастаўку 96 адзінак беларускай кар’ернай тэхнікі ў Паўднёвую Азію.