Навіны банка і прэс-рэлізы
21.05.2021

Зніжаны стаўкі ў грэйс-перыяд і павялічаны тэрмін крэдытавання на пакупку Geely

автомобиль в кредит

З 20 мая гэтага года банк павялічыў да 10 гадоў тэрмін прадастаўлення фізічным асобам крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely і знізіў працэнтную стаўку ў першыя 1,5 ‒ 3 гады крэдытавання (грэйс-перыяд) да 8,5 % гадавых (стаўка рэфінансавання).

Беларусбанк таксама прапануе асаблівыя ўмовы выдачы крэдытаў для шматдзетных сем’яў, пенсіянераў, а таксама кліентаў банка – удзельнікаў Клубаў «Лэдзі» і «Карт-бланш». Для гэтай катэгорыі грамадзян стаўка на працягу грэйс-перыяду складзе 6,0 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 2,5 п.п.).

Акрамя таго, у перыяд з 20 мая да 31 жніўня бягучага года (уключна) банк прадастаўляе сваім кліентам магчымасць атрымаць крэдыт з выплатай у грэйс-перыяд стаўкі ў памеры 5,0 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 3,5 п.п.). Скарыстацца гэтай прапановай могуць уладальнікі тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 12 і больш месяцаў на суму не менш за 5000,0 беларускіх рублёў.

Пасля заканчэння льготнага перыяду крэдытавання стаўка па крэдыце для ўсіх катэгорый грамадзян складзе 15,75 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 7,25 п.п.).

Банк па-ранейшаму гатовы прадаставіць крэдытныя сродкі ў памеры поўнага кошту аўтамабіля. Пры гэтым, чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на пакупку аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

Крэдытаатрымальнікі могуць самастойна выбраць спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце: паручыцельства фізічных асоб або заклад набываемага аўтамабіля і няўстойка.

Атрымаць крэдыт на названыя мэты можна як у прадстаўнікоў банка ў дылерскіх цэнтрах СЗАТ «Белджы», так і ў аддзяленнях Беларусбанка.

Заяўка на крэдыт разглядаецца банкам у максімальна кароткія тэрміны, але не пазней за наступны працоўны дзень.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Рабіце самыя важныя пакупкі з Беларусбанкам! Разам з намі будзе прасцей.