Навіны банка і прэс-рэлізы
19.05.2021

Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі Беларусбанка

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі Беларусбанка:

  • доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта (РДЭ) у замежнай валюце на ўзроўні «B», прагноз «Негатыўны»;
  • кароткатэрміновы РДЭ ў замежнай валюце на ўзроўні «B»;
  • рэйтынг устойлівасці на ўзроўні «b-»;
  • рэйтынг падтрымкі на ўзроўні «4»;
  • узровень падтрымкі доўгатэрміновага рэйтынгу на ўзроўні «B».

Беларусбанк з’яўляецца дзяржаўным банкам, і суверэнныя рэйтынгі Рэспублікі Беларусь (РДЭ «В», прагноз «Негатыўны») аказваюць істотны ўплыў на ўзровень рэйтынгаў банка. Асноўныя перавагі найбуйнейшай фінансавай установы – яе лідзіруючыя пазіцыі ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь і магчымасць атрымання падтрымкі ад дзяржавы.