Навіны банка і прэс-рэлізы
17.05.2021

Беларусбанк — пераможца міжнароднай прэміі «Наватары-2021»

Часопіс Global Finance абвясціў пераможцаў 9-ай штогадовай прэміі «Наватары 2021», у рамках якой адзначаюцца кампаніі, якія рэгулярна знаходзяць новыя шляхі і распрацоўваюць новыя інструменты ў сферы фінансаў.

Беларусбанк стаў выдатным наватарам 2021 года ў сферы плацяжоў за сэрвіс «Глядзі і праходзь».

«Глядзі і праходзь» - гэта ўнікальны біяметрычны сэрвіс для аплаты праезду ў метро: зручны і абсалютна бескантактавы. Аплата праезду ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэхналогіі счытвання твараў. Счытванне адбываецца пры дапамозе біяметрычнага тэрміналу на падставе злепкаў, сфарміраваных пасажырамі праз мабільны дадатак M-Belarusbank. Сістэма распазнае чалавека анлайн нават пры павароце галавы, дрэнным асвятленні або частковым перакрыцці твару, напрыклад, акулярамі або медыцынскай маскай.

Выбар пераможцаў ажыццяўляецца рэдакцыйнай калегіяй Global Finance пры ўдзеле журналістаў, якія з’яўляюцца экспертамі ў тых сферах, дзе праявілі сябе наватары.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!