Гэта стала магчымым дзякуючы адкрыццю ААТ "ААБ Беларусбанк" мультывалютных рахункаў у Міждзяржаўным банку (Масква, Расійская Федэрацыя) для абслугоўвання Пагаднення аб пенсіённым забеспячэнні працаўнікоў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ад 20.12.2019 і Дагавору паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова аб сацыяльным забеспячэнні ад 23.10.2019.
Такім чынам будзе рэалізавана магчымасць пералічэння грашовых сродкаў для выплаты беларускіх пенсій асобам, якія пражываюць у краінах ЕАЭС (Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) і Рэспубліцы Малдова, у нацыянальнай валюце краіны пражывання атрымальніка пенсіі, а таксама ажыццяўляць міжнародныя плацяжы кліентаў Банка ў валютах краін ЕАЭС і малдаўскіх леях.
Даведка: Міждзяржаўны банк заснаваны ў 1993 годзе дзесяццю дзяржавамі СНД і з’яўляецца міжнародным банкаўскім разліковым і крэдытным інстытутам, мэта якога – садзеянне эканамічнай інтэграцыі і развіццю нацыянальных эканомік краін СНД.
У цяперашні час краінамі-ўдзельніцамі Міждзяржаўнага банка з’яўляюцца: Расійская Федэрацыя (50%), Рэспубліка Беларусь (8,4%), Рэспубліка Казахстан (6,1%), Рэспубліка Малдова (2,9%), Рэспубліка Арменія (1,8%), Рэспубліка Таджыкістан (1,6%), Туркменістан (1,5%), Кыргызская Рэспубліка (1,5%).