Навіны банка і прэс-рэлізы
07.05.2021

З Днём Перамогі!

Паважаныя кліенты і партнёры нашага банка!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Перамогі!

Гэта асаблівае свята для беларускага народу. У кожнай сям’і захоўваюць памяць пра родных, чые лёсы закранулі падзеі ваенных гадоў. На долю пакалення пераможцаў выпалі страшныя выпрабаванні, але дзякуючы іх бязмежнай мужнасці і самаадданасці сёння мы ўсе жывём пад мірным небам, гадуем дзетак і будуем планы на шчаслівую будучыню.

У сэрцах беларусаў заўсёды будзе жыць памяць пра вясенні дзень 76 гадоў таму, які стаў увасабленнем грандыёзнага трыумфу дабра над злом. Няхай родная земля ніколі больш не зведае такой бяды, а бессмяротны подзвіг продкаў кожны дзень натхняе нас на добрыя справы. Здароўя, поспехаў і росквіту вам і вашым блізкім!

Наглядальны савет,

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!