Навіны банка і прэс-рэлізы
06.05.2021

Праграмная каса – інавацыйнае рашэнне для арганізацый гандлю і сэрвісу. Банк прапанаваў АГС новы сэрвіс

2press_news060521

У рамках супрацоўніцтва па накірунку эквайрынгу ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе арганізацыям гандлю і сэрвісу магчымасць падключэння да эквайрынгавай сеткі банка праграмнай касы.

Праграмная каса — гэта інавацыйнае ўстройства, якое сумяшчае ў сабе функцыянал трох розных устройстваў: POS-тэрмінала, касавага апарата і сродку кантролю падатковых органаў (СКПА) або сродку кантролю аператара (СКА), які устанаўліваецца ўнутры тэрмінала.

Перавагі:

  • кампактнае комплекснае рашэнне 3 у 1;
  • танней, чым набыццё 3-х розных устройстваў (КСА + POS-тэрмінал + СКПА/СКА);
  • убудаваны счытвальнік банкаўскіх плацежных карт Visa, Mastercard, БЕЛКАРТ, UnionPay, МІР;
  • убудаваная камера ў якасці сканера штрых-кодаў тавару;
  • убудаваны прынтар для друкавання чэкаў;
  • бесправадныя камунікацыі для сувязі з банкам (3G/4G/Wi-Fi);
  • анлайн перадача фіскальных даных у Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».

Больш падрабязная інфармацыя - у раздзеле Эквайрынг арганізацый гандлю (сэрвісу)

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!