Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2021

Не хапае на Geely? У нас ёсць «Альтэрнатыва». Банк знізіў стаўкі па крэдыце

Для тых, хто даўно планаваў пакупку новага аўтамабіля Geely банк знізіў працэнтныя стаўкі па крэдыце «Альтэрнатыва».

У першыя 1,5–3 гады крэдытавання стаўка складзе 9,0 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 0,5 п.п.), затым – 15,75% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 7,25 п.п.). Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.

«Беларусбанк» гатовы прадаставіць крэдытныя сродкі ў памеры поўнага кошту аўтамабіля. Пры гэтым, чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на пакупку аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

Акрамя таго, крэдытаатрымальнікі могуць самастойна выбраць спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце: паручыцельства фізічных асоб або заклад набываемага аўтамабіля і няўстойка.

Атрымаць крэдыт на названыя мэты можна як у прадстаўнікоў банка ў дылерскіх цэнтрах СЗАТ «Белджы», так і ў аддзяленнях банка.

Заяўка на крэдыт разглядаецца банкам у максімальна кароткія тэрміны, але не пазней за наступны працоўны дзень.

Ажыццяўляйце самыя важныя пакупкі з «Беларусбанкам»!

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.