Падведзены вынікі прэміі «Банк года - 2020». «Беларусбанк» перамог і стаў прызёрам у шэрагу намінацый.
У нас золата ў намінацыі «Здзелка года». Сумесна з найбуйнейшым швейцарскім банкам UBS Switzerland AG для Беларускай чыгункі арганізавалі фінансаванне закупкі швейцарскіх цягнікоў Stadler, вытворчасць якіх размяшчаецца ў нашай краіне.
Банк стаў прызёрам у намінацыях «Інвестыцыйны банк», «Лепшы банк сярод буйных», «Банк з нацыянальным капіталам», «Лідар крэдытавання».
Па выніках інтэрнэт-галасавання ў «Беларусбанка» другое месца. Таксама адзін з партнёраў прэміі - «Лабараторыя Касперскага» - вылучыла нас у ліку лаўрэатаў намінацыі «Інфармацыйная бяспека».
Прыемна, што другі год запар нашы супрацоўніцы перамагаюць у намінацыі «Міс фота» і становяцца тварам прэміі. У наступным годзе афіцыйным тварам прэміі «Банк года-2021» стане Таццяна Захаранка.
Аддзел камунікацый