Навіны банка і прэс-рэлізы
27.04.2021

Як плануюць бюджэт прадстаўнікі розных пакаленняў? Разбіраемся ў новым выпуску часопіса «PRO Беларусбанк»

270421anons

У гэтым годзе мы вырашылі паглядзець, наколькі ўплывае тэорыя пакаленняў на фінансавыя перавагі беларусаў рознага ўзросту. Іх думкі пра траты і накапленні, канешне, запісалі і дзелімся з вамі.

Правялі эксперымент: ці ёсць розніца паміж анлайн  (калі літаральна ўсё ты аплачваеш у інтэрнэце)  і афлайн-жыццём, а заадно пастараліся выказаць гэту розніцу ў грашовым эквіваленце. Атрымалася цікава.

Запісалі для вас парады фінансавага псіхолага. І будзем гэта рабіць на працягу года.

І нарэшце дадалі ў часопіс рубрыку «Здароўе». Куды ж без яго сёння?

Свежы выпуск шукайце тут.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!