Навіны банка і прэс-рэлізы
26.04.2021

Адобрана заявак на 28 млн рублёў. Расказваем пра цікавасць кліентаў да крэдыту «Іпатэка Экспрэс»

У лютым гэтага года банк прапанаваў сваім кліентам новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў. Ён прадастаўляецца толькі пад заклад набываемага жылля тэрмінам да 20 гадоў, з улікам нормаў Указа № 130 "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні".

Пра цікавасць кліентаў гавораць лічбы. З моманту запуску новага прадукту банк адобрыў заяўкі каля 700 кліентам на суму 28 мільёнаў рублёў. Пры гэтым, крэдыт «Іпатэка Экспрэс» запатрабаваны як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.

Таксама адзначым, што цяпер магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка і даходаў яго блізкіх сваякоў, членаў сям’і (пры ўмове заключэння дагавору паручыцельства). Працэнтная стаўка па крэдытным прадукце сёння складае 20% гадавых. Важна і тое, што банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы.

Аддзел камунікацый