Навіны банка і прэс-рэлізы
16.04.2021

«Беларусбанк» — стратэгічны партнёр VI Тыдня беларускага прадпрымальніцтва

З 19 па 25 красавіка пройдзе VI Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. “Беларусбанк” выступае стратэгічным партнёрам мерапрыемства.

Традыцыйна Тыдзень пройдзе ў фармаце семінараў, канферэнцый, профільных пасяджэнняў, выступленняў топ-менеджараў і бізнес-лідараў краіны, а таксама круглых сталоў і панэльных дыскусій.

У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства прысвяцілі яго 30-годдзю пачатку фарміравання прыватнага сектару эканомікі Беларусі і 30-годдзю прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь — 28 мая 1991 года быў прыняты «Закон аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь».

Ключавой падзеяй Тыдня стане 3-і Рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі». Бізнес-мерапрыемства адбудзецца 21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аддзел камунікацый